president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кіраўніцтва Літвы і Польшчы з заклікам не ўлазіць у чужы агарод, паведамляе БелТА.
«Я хачу яшчэ раз звярнуцца (да кіраўніцтва Літвы) сёння з гэтай пляцоўкі — Беларускай АЭС: давайце жыць дружна. Давайце будзем разам працаваць.
Нашы народы калісьці былі ў адной дзяржаве, нармальна жылі, ды і да гэтага часу нармальна жылі. Не, на роўным месцы ўлезлі ў наш агарод.
Ну, добра, калі вы зразумелі, што памыліліся, сыходзьце з нашага агароду, давайце разам будзем працаваць: вы ў сваім агародзе, мы — у сваім. Давайце вырабляць электраэнергію, прадаваць яе, абменьвацца электраэнергіяй, — сказаў Лукашэнка. — Давайце жыць нармальна! Мы ж суседзі, а суседзяў не выбіраюць».
«Тое ж самае я хачу сказаць і польскаму кіраўніцтву: нічога ў вас не атрымаецца. Мы не станем на калені.
Мы адкажам, і я ўжо казаў: нават калі застанемся адны ў акружэнні, мы адкажам. Думаю, яны гэта зразумелі, — дадаў ён. — Давайце працаваць разам, мы гатовыя адкрыта супрацоўнічаць».