Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што разам з Меланіяй Трамп заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.
«Сёння я і першая лэдзі здалі станоўчыя тэсты на COVID-19. Мы неадкладна сыходзім на каранцін і лячэнне. Мы пройдзем праз гэта разам!»
Раней стала вядома, што COVID-19 знойдзены ў дарадцы прэзідэнта Хоўп Хікс. Яна суправаджала Трампа ў перадвыбарных паездках у Кліўленд і Мінесоту.
0
0
0
0
0
0