Першыя перадвыбарчыя тэледэбаты паміж Дональдам Трампам і Джо Байдэнам выліліся ў аўторак, 29 верасня, у лютую сварку паміж кандыдатамі. Не паціснуўшы рукі ў пачатку сустрэчы з-за пандэміі каранавіруса, палітыкі абрынуліся адзін на аднаго з абвінавачваннямі, піша DW.

У прыватнасці, Байдэн назваў Трампа «найгоршым прэзідэнтам у гісторыі ЗША», «блазнам», «ашуканцам», «шчанюком Пуціна» і абвінаваціў яго ў распальванні расісцкіх настрояў. Трамп, у сваю чаргу, пастаянна перабіваў Байдэна, сумняваўся ў яго разумовых здольнасцях і назваў працу сына Байдэна ва Украіне праявай карупцыі.

Асабліва разлютаваны абмен ударамі пайшоў у размове аб пандэміі каранавіруса. Байдэн абвінаваціў Трампа ў тым, што ён доўгія месяцы недаацэньваў вірус, што прывяло да вялікай колькасці ахвяр. Трамп запярэчыў: калі б прэзідэнтам быў Байдэн, лік ахвяр ішоў бы на мільёны, а эканоміка краіны была б разбураная.

У той жа час Трамп зноў ухіліўся ад прамога адказу на пытанне, ці прызнае ён вынікі выбараў у выпадку свайго пройгрышу. Раней ён зрабіў гэта 23 верасня. «Што ж, паглядзім, што адбудзецца. Вы ведаеце, што я вельмі моцна выказваў незадаволенасць з нагоды галасавання, і гэта поўная катастрофа», — заявіў тады Трамп, каментуючы практыку галасавання праз пошту, у якой ён бачыць інструмент для фальсіфікацый. Байдэн заявіў, што збіраецца прызнаць любыя вынікі галасавання.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада.

Фота на галоўнай старонцы: vsj.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0