Як стала вядома «Нашай Ніве», звольнены ў жніўні 2020 года рэктар Акадэміі кіравання Генадзь Пальчык узначаліў кафедру педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ.
Фота газеты «Звязда»
«Займаецца з магістрантамі, рыхтуе лекцыі па актуальных праблемах адукацыі», — сказалі яго калегі.
Акадэмію кіравання Генадзь Пальчык узначальваў з мая 2018 года, акадэмічныя колы чакалі, што далейшай прыступкай у кар'еры стане крэсла міністра адукацыі, але ў час палітычнай турбулентнасці Пальчык трапіў у няміласць да кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта.
Генадзь Пальчык — кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт і прафесар.
Раней узначальваў Ліцэй БДУ і Вышэйшую атэстацыйную камісію.
0
0
0
0
0
0