Павел Латушка выйшаў пасля допыту ў СК. Ён застаецца ў статусе сведкі па справе Каардынацыйнай рады, паведамляе Радыё Свабода.

Перад допытам у СК Латушка сказаў журналістам:

— Я ўпэўнены, што Каардынацыйная рада не выконвае ніякіх дзеянняў, якія б парушалі заканадаўства РБ, не ставіць мэтай захоп улады. Мы ставім толькі адну мэту — каб пачаўся дыялог па выхадзе з палітычнага крызісу, у якім апынулася наша краіна. Усе нашы прапановы знаходзяцца ў рамках заканадаўства і Канстытуцыі».

А 14-й запланаваны допыт у якасці сведкі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0