Паводле звестак МУС, у Мінску на плошчы Незалежнасці сабраліся каля 550 чалавек. Усяго ў Беларусі на вуліцы выйшлі, па падліках ведамства, каля дзвюх тысяч чалавек. Было складзена 39 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях, заведзеныя тры крымінальныя справы.

Па падліках сілавога ведамства «у розных месцах сталіцы ўздоўж вуліц выстройваліся невялікія ланцужкі грамадзян з бел-чырвона-белымі сцягамі. Увечары каля 550 мітынгоўцаў сабраліся на плошчы Незалежнасці».

Усяго за мінулыя суткі за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах складзена 39 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Заведзеныя тры крымінальныя справы за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0