25 жніўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага, падчас навальніц парывісты. Максімальная тэмпература паветра +21..+27 °С.

У Мінску кароткачасовы дождж, магчымая навальніца (верагоднасць ападкаў 80-90%). Тэмпература паветра раніцай +14..+16°С, днём + 21..+23°С, увечары +17..+19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0