Карусельшчыкаў, што ездзяць па Мінску з чырвона-зялёнымі сцягамі і песняй «Саня останется с намі», з ганьбаю выправадзілі з мікрараёна Каскад.

Гэты раён каля метро Маладзёжная быў арэнай атак на дэманстрантаў 9—11 жніўня.

Агіткалону тут чакала фіяска. Людзі сталі крычаць на іх з балконаў і свістаць, а адзін жыхар заблакаваў ім рух сваім аўтамабілем. Яны былі вымушаныя выключыць песню пра Саню. Тым часам збегліся падлеткі.

Тады галаўны аўтамабіль кінуўся на аб'езд па тратуары. А калі вырваўся з атачэння, павярнуў у парушэнне знаку «Толькі направа».

Усё гэта трапіла на відэа, якое стала хітом мясцовых чатаў.

Раней стала вядома, што ў гэтай аўтакалоне ездзяць пераважна супрацоўнікі Ваеннай акадэміі. Ездзіць калона пераважна ў працоўны час, кругамі.

Сваё відэа з такой машыны апублікаваў таксама гендырэктар хакейнага клуба «Дынама», гулец хакейнага клуба прэзідэнта Дзмітрый Баскаў. На ім ён п'е гарэлку з рыльца:

Большасць машын у калоне ездзіла без нумароў або з заклеенымі нумарамі. Хоць гэта парушэнне правіл дарожнага руху, ДАІ на такое не рэагавала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0