Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка адрэагавала на відэа, дзе паказана гібель Аляксандра Тарайкоўскага. Мужчына загінуў падчас акцыяў пратэсту ў Мінску.

«Бачачы гэтыя запісы, мяне выварочвае ад беззаконня, якое адбывалася і адбываецца ў маёй краіне, а менавіта зараз! Як можна страляць у свой народ?! Як можна яго збіваць і здзекавацца, як у часы гестапа?! Як можна ігнараваць, што робяць з людзьмі і не апавяшчаць на нацыянальным тэлебачанні? Колькі можна хлусіць?!

Я заклікаю міжнародную супольнасць дапамагчы спыніць гвалт (фізічны і маральны) у Беларусі і даць нам права (па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) галасаваць на справядлівых выбарах! » - напісала Леўчанка у сваім Instagram.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0