На старонках праўладнай «Белай Русі» ў сацыяльных сетках масава сталі з'яўляцца заклікі прыйсці заўтра а 12-й на плошчу Незалежнасці ў Мінску «на мітынг салідарнасці».

«На ім збяруцца сілы, якія падтрымліваюць дзяржаўны курс. На мітынгу збяруцца ўсе тыя, каму дарагая Радзіма, хто супраць падзелу краіны на два супрацьлеглыя лагеры. Увогуле, з намі — уся канструктыўная Беларусь!» — бадзёра паведамляюць арганізатары. 

Ад чытачоў «Нашай Нівы» прыходзяць паведамленні пра званкі дырэктараў школ настаўнікам, тыя прымушаюць удзельнічаць у мітынгу ў падтрымку прэзідэнта, што адбудзецца заўтра. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0