Сёння гомельскія выпускнікі гімназіі № 10 выкінулі свае дыпломы, падзякі і ганаровыя граматы.

«Вы нас вучылі быць сумленнымі. Сёння мы вернем вам гэты ўрок», «Я змагалася за гонар гімназіі на Алімпіядах, а яна мне здрадзіла», — напісана на плакатах.

«Гэта не плявок у твар родным настаўнікам. Гэта не адрачэнне ад усяго цёплага і светлага, што мы атрымалі тут. Гэта толькі чалавечая чалавечнасць, — тлумачаць свой учынак выпускнікі. — Мы таксама памятаем і любім. Паважаем і ўспамінаем з цяплом. Гэта толькі асуджэнне аднаго канкрэтнага дзеяння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?