У параўнанні з пачаткам 2019 года кошт тысячы кубаметраў расійскага газу ў Еўропе ўпаў амаль на $100, піша РБК.
Фота Надзеі Бужан
У першым квартале 2020 года сярэдні кошт пастаўляемага «Газпрамам» газу ў краіны Еўропы ўпаў у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года больш чым на траціну — з $259,1 да $162,1 за 1 тыс. куб. м.
Падзенне коштаў на экспартуемы «Газпрамам» газ прывяло да падзення выручкі ад продажу паліва на еўрапейскім рынку.
Падзенне выручкі ад продажаў газу ў Еўропу прывяло да таго, што сукупная чыстая выручка «Газпрама» ад продажаў газу скарацілася на 34%.
На фоне падзення выручкі па выніках першага квартала 2020 года «Газпрам» замест прыбытку атрымаў чыстую страту ў памеры 1,64 млрд даляраў.
0
0
0
0
0
0