Адвакаты Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі наведалі свайго падабароннага ў следчым ізалятары КДБ. Яны распавялі TUT.BY, што прэтэндэнт у прэзідэнты не бачыў «спецрасследавання» АНТ — у камеры ў той дзень здарыліся непаладкі з тэлевізарам.

Абаронцы Бабарыкі адзначаюць, што праблемы з трапленнем у СІЗА КДБ на сустрэчу з падабаронным ўсё яшчэ ёсць — даводзіцца займаць чаргу за суткі.

— Неабыякавыя людзі занялі для нас чаргу на наведванне яшчэ ў нядзелю днём, мяняліся праз нейкі час, стаялі ўсю ноч.

У выніку мы былі першымі і змаглі нармальна пагаварыць з Віктарам Дзмітрыевічам. Ён уражаны тым, што людзі стаялі ў чарзе да раніцы, мерзлі пад дажджом і ветрам, ён вельмі ўдзячны за такую падтрымку. Для яго гэта вельмі важна. І мы, адвакаты, вядома ж ад сябе таксама шчыра ўдзячныя людзям за такую каштоўную дапамогу. Мы абмеркавалі шэраг скаргаў, пададзеных намі на мінулым тыдні Генеральнаму пракурору. Цікава, што «спецрасследаванне» АНТ, якое транслявалася ў мінулы чацвер 9 ліпеня, Віктар Дзмітрыевіч не ўбачыў, паколькі ў гэты час былі непаладкі з тэлевізарам у камеры. Такую рэакцыю тэхнікі мы ацэньваем станоўча, — кажуць адвакаты Віктара Бабарыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0