У амерыканскім горадзе Калабасас (штат Каліфорнія) ва ўласнай кватэры знойдзены мёртвым 27-гадовы Бенджамін Кіа — унук караля рок-н-ролу Элвіса Прэслі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, паводле папярэдніх звестак, малады чалавек пакончыў з сабою. Прычынай смерці магло быць агнястрэльнае раненне.

Пра Бенджаміна Кіа мала што вядома, акрамя таго, што ён нарадзіўся ў вельмі вядомай сям'і. Яго маці — дачка Элвіса і Прысцылы Прэслі — Ліза Мары Прэслі — з'яўляецца вядомай спявачкай, яна была замужам за спеваком Майклам Джэксанам і акцёрам Нікаласам Кейджам.

Сястра Кіа — Райлі — таксама вядомая ў ЗША як актрыса і мадэль. Многія знаёмыя з унукам Элвіса Прэслі адзначалі яго дзіўнае падабенства з легендарным дзядулем. Вядома, што Бенджамін Кіа таксама займаўся музыкай, у 2009 годзе ён уклаў з лэйблам гуказапісу кантракт на $5 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0