Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк даў інтэрв'ю ютуб-каналу «Не по телику». У ім ён выказаўся пра тое, ці дапускаецца альтэрнатыўнае меркаванне сярод сябраў БРСМ?

«Ну, я думаю, калі ты ўжо прыйшоў у арганізацыю і падзяляеш яе погляды, то максімальна, значыць, ты падзяляеш тыя погляды на дзеянні ўладаў, на кіраўніцтва краіны», — сказаў Варанюк.

«Справа ў тым, што падтрымаць народ і падтрымка дзейнай улады — гэта наогул тоесныя паняцці. Чаму? Таму што ўсё, што робіцца дзейнай уладай, робіцца для народа. У нас, у прынцыпе, краіна адзіная на ўсёй, можа быць, нават, сусветнай прасторы, дзе канкрэтна сацыяльна арыентавана. І асабіста прэзідэнт асабіста ўнікае ў праблемы па сутнасці кожнага чалавека. Такога наогул нідзе няма. У астатнім свеце ўлада вельмі часта махае рукой. Тут у нас па-іншаму», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0