Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу з творчай інтэлігенцыяй Беларусі, піша БелТА.

Спікерка падкрэсліла важнасць правядзення падобных сустрэч, каб выбудаваць эфектыўны дыялог паміж дзяржавай і грамадствам, растлумачыць асобныя аспекты дзяржпалітыкі, даведацца пра праблемы людзей, устаноў і прадпрыемстваў, галін, дзе яны працуюць.

Размова Наталлі Качанавай з дзеячамі культуры будавалася ў фармаце дыялогу, праходзіла ў шчырай і добразычлівай атмасферы, падкрэслівае БелТА.

«Тут усе тыя, хто прадстаўляе творчую эліту краіны, хто сфармаваў вобраз нашай Беларусі на доўгія гады. Вы — тыя людзі, якіх любяць, паважаюць, ведаюць», - адзначыла яна.

Кіраўнік Савета Рэспублікі падкрэсліла, што ў Беларусі вельмі шмат дасягненняў, якімі трэба ганарыцца, і іх трэба захаваць.

«Мы з вамі павінны рабіць высновы, правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне, шанаваць дасягнутае. Тое, што ёсць у нашай краіне, чым мы можам па праве ганарыцца, нялёгка нам давалася на кожным этапе, але мы выстаялі», - сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0