«Дождь»

«Дождь»

У Маскве актывісты, якія зладзілі на Краснай плошчы акцыю «2036», выклаўшы сваімі целамі гэтыя лічбы на бруку. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь».

У акцыі ўзялі ўдзел восем чалавек: муніцыпальныя дэпутаты Басманнага раёна Масквы Люся Штэйн і Віктар Котаў, удзельнікі Pussy Riot Аляксандр Сафееў, Ніка Нікульшына, актывісты Марыя Бязверхая, Гоша Кажэўнікаў, Ліза Самойлава і Марыя Цімафеева.

Затрыманых даставілі ў паліцыю, дзе супраць іх ужылі сілу, але затым адпусцілі.

1 ліпеня праходзіць галасаванне па папраўках да Канстытуцыі, адна з якіх абнуляе прэзідэнцкія тэрміны Уладзіміра Пуціна. У выпадку ўхвалення паправак прэзідэнт зможа пераабрацца на сваю пасаду і застацца ва ўладзе да 2036 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0