Пра гэта ён заявіў у Салігорску ў пятніцу. На выступе перад актывам Мінскай вобласці, які дзяржСМІ называюць закрытым, кіраўнік краіны выказаў думку, што Беларусь можа быць зноў падзеленая. Сюжэт быў паказаны па БТ

«Не дазваляйце вяртацца да таго, ад чаго мы з вамі сышлі. … Думаю, вось, цяпер хлопцы выведуць — 1921-ы год, Рыжскі дагавор. Бачыце, вось гэтая ружовая палосачка. Гэта нашы нацмены [у СССР гэта быў скарот для «нацыянальныя меншасці», але Лукашэнка ўжывае ў значэнні «прыхільнікі незалежнасці» — НН] з 1921-га года ваявалі за незалежную Беларусь. Вось што нам засталося ў 21-м годзе. Усё астатняе размянялі і аддалі: Захаду, Польшчы, нешта там на ўсходзе было ў Расіі. Мяжа ішла пад Мінскам у 1939 годзе. Калі б Сталін у 1939 годзе не далучыў Заходнюю Беларусь, мы б з вамі жылі вось тут…», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0