Суд Брэсцкага раёна 17 чэрвеня разгледзеў адміністрацыйную справу прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, блогера і актывіста руху па барацьбе з акумулятарным заводам Аляксандра Кабанава, паведамляе spring96.org.

15 чэрвеня Кабанава змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння ў дачыненні да блогера быў складзены на падставе ч. 3 арт. 23.34 КаАП за тое, што ў яго відэароліку, размешчаным на канале «Народны рэпарцёр», ён заклікаў грамадзян «карміць галубоў».

«Я маю права крытыкаваць дзеянні ўлады, гэта мне гарантуе Канстытуцыя, і мне гэта вось усё ставяць у віну», — сказаў на судзе Кабанаў.

Суд прызнаў Кабанава вінаватым і пакараў арыштам тэрмінам на 15 сутак. Адлік пачаўся з дня затрымання — 15 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0