Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

У Маскве на парадзе Перамогі плануе прысутнічаць міністр абароны Віктар Хрэнін. Пра гэта паведамілі ў ваенным ведамстве, піша Tut.by.

— Плануецца, што генерал-маёр Віктар Хрэнін будзе прысутнічаць на парадзе ў Маскве, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Раней Міністэрства абароны паведамляла, што ў парадным шыхце па Краснай плошчы ў Маскве пройдуць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты. Па словах Гаўрусік, 73 беларускія вайскоўцы ўжо прыбылі ў Расію.

Адкрытым застаецца пытанне, ці дакладна наведае парад Перамогі ў Маскве Аляксандр Лукашэнка. Пра тое, што беларускага кіраўніка чакаюць у Маскве, 10 чэрвеня заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Рудэнка. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што Лукашэнка адпраўлена запрашэнне. «Ёсць пацверджанні ад Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Пацверджанне ад Сербіі, Харватыі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі. Цэлы шэраг лідараў атрымалі запрашэнні, мы чакаем пацверджання з дня на дзень. Лукашэнка пакуль не пацвердзіў», — распавёў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0