У Швейцарыі шукаюць пасажыра, які забыўся ў вагоне цягніка трохкілаграмовую торбу з золатам коштам 152 тысячы фунтаў стэрлінгаў, паведамляюць інфармагенцтвы.
У кастрычніку мінулага года невядомы пакінуў сумку, у якой ляжаў каштоўны метал, на ўчастку чыгункі, які злучае кантоны Санкт-Гален і Люцэрн.
Аб'яву пра пошук гаспадара апублікавалі пасля таго, як яго не ўдалося знайсці ў часе ўнутранага расследавання.
Як улады змогуць праверыць, ці мае той ці іншы чалавек права на гэтую ўласнасць, не ўдакладняецца. Але ў пасажыра ёсць яшчэ пяць гадоў, каб успомніць пра сваю страту.
0
0
0
0
0
0