У Мінску з'явілася магчымасць разлічыцца за паездку ў маршрутных таксі пры дапамозе сістэмы «Аплата». Сістэма ўжо працуе ў 10 мікрааўтобусах маршруту № 1077, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У салонах з'явіліся шыльды з QR-кодам. Пра тое, што на маршруце можна скарыстацца сістэмай «Аплата», інфармуюць і адмысловыя налепкі на кузавах мікрааўтобусаў.

Як падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, укараненне новага спосабу аплаты праезду ў маршрутных таксі сталіцы прадыктавана жаданнем гараджан мець магчымасць аплаціць паездку без выкарыстання наяўных грошай.

— Сёння запусцілі сэрвіс на першых 10 машынах, упэўнены, што жыхары ацэняць яго і такі спосаб аплаты распаўсюдзіцца і на іншыя маршрутныя таксі, — сказаў Дараховіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0