Па стане на раніцу 19 мая ў свеце зарэгістравана 4 893 260 выпадкаў каранавіруса, памерлі 320 173 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфіцыраваных у ЗША, там зафіксаваны 1 550 294 выпадкі каранавіруса, а памёр 91 981 чалавек, з іх 1003 — за ўчора. У Расіі зафіксавана 290,7 тысячы выпадкаў каранавіруса, 91 чалавек памёр учора. У Іспаніі каранавірус выяўлены ў 278,1 тысячы чалавек, 59 памерлі ўчора. Найбольшая колькасць памерлых за ўчора пасля ЗША ў Бразіліі (735), Вялікабрытаніі (160) і Перу (141).

18 мая ў свеце зафіксавана 88 858 новых выпадкаў.

За 18 мая зафіксавана 3 445 смерцяў ад каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0