ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне, які планаваўся на 5-6 чэрвеня, перанесены, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка, піша БЕЛТА.

«2020-ы быў запланаваны фестывальным годам. У Гродне павінны былі адбыцца заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, але аргкамітэтам прынята рашэнне аб пераносе фестывалю па просьбе Гродзенскага аблвыканкама і нацыянальных культурных грамадскіх аб'яднанняў. Мы рыхтуемся да IV Фестывалю мастацтваў беларусаў свету, але, натуральна, адбудзецца ён ці не, залежыць ад сітуацыі ў свеце. Паглядзім, як беларусы замежжа будуць рэагаваць на ўдзел у гэтым фестывалі», — распавяла Вольга Антоненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0