schengenvisainfo.com

schengenvisainfo.com

Улады Нямеччыны і Аўстрыі збіраюцца з 15 чэрвеня цалкам адкрыць мяжу, якая была зачынена з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміла ў сераду Аўстрыйскае агенцтва друку са спасылкай на ведамства канцлера Аўстрыі.

У аўторак план адкрыцця межаў прадставіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. У сераду паміж Германіяй і Аўстрыяй былі адкрыты дробныя памежныя пераезды для карыстання жыхарамі прыгранічных рэгіёнаў у раёне германскай федэральнай зямлі Баварыя і аўстрыйскай федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. У далейшым таксама павінны адкрыцца памежныя пераезды ў аўстрыйскіх Ціролі і Зальцбургу.

Аўстрыя для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса ўвяла ў сакавіку санітарны і пагранічны кантроль на межах. Той, хто прыбывае ў Аўстрыю, павінен знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён (для асоб з месцам жыхарства ў гэта краіне) ці даць медыцынскую даведку з адмоўным вынікам аналізу на каранавірус, выдадзеную не раней, чым за чатыры дні. Адсутнасць даведкі азначае адмову ва ўездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0