«НН» сабрала выказванні банкіра Віктара Бабарыкі, які вырашыў паспрабаваць свае сілы ў прэзідэнцкай кампаніі.

Чытайце таксама:

Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты

«Ток» з Віктарам Бабарыкам. Ён ідзе ў прэзідэнты ВІДЭА

Бабарыка: Апошні раз я хадзіў на выбары ў 1994 — галасаваў за Шушкевіча

Жонка загінула, дачка ў Аўстраліі. Што вядома пра сям’ю Віктара Бабарыкі

Віктар Марціновіч пра вылучэнне Бабарыкі і Цапкалы: Чаму заможныя і ўплывовыя людзі вырашылі пайсці ва-банк?

  • Кажуць: «Ну ты ж разумееш». А я не разумею!

  • Нам спрабуюць унушыць, што беларуская мара — гэта «па пяцьсот», гэта «чарка і скварка». Я так не лічу. Мне здаецца важным адпавядаць прынцыпу: «Мне патрэбна столькі грошай, каб жыць так, як я хачу жыць».

  • Я не хачу проста зарабляць грошы. Я хачу рабіць тое, што я раблю лепш за ўсіх і, вядома, спадзявацца, што за гэта мне дадуць адэкватную кампенсацыю. Дрэнна працаваць я не хачу за добрыя грошы, але і адваротную сітуацыю таксама.

  • Мець грошы і ўсё адно плаваць у басейне, у якім табе паставілі буйкі — я б ніколі не хацеў такога жыцця.

  • Я ніколі не захоўваў грошы ў беларускіх рублях. Ніколі!

  • Маім дзецям ад мяне застануцца толькі мае недахопы.

  • Я слаба ўяўляю, чым бы я мог займацца ў Расіі, апроч зарабляння грошай. Я не ведаю менталітэт рускага народу, не ведаю кіроўных эліт.

  • Ні разу не знаходжу задавальнення ў «ісконна-рускай» культуры, усіх гэтых былін і какошнікаў. Затое мне вельмі падабаецца наша культура: ведзьмары, волаты, перажыткі паганства.

  • Я ніколі ў жыцці нікога не крытыкаваў. Я выказваю сваё стаўленне, сваё разуменне. І калі яно разыходзіцца з разуменнем кагосьці іншага — гэта ўсяго толькі два меркаванні. Я ніяк не магу зразумець, чаму людзі баяцца выказаць сваё меркаванне.

  • Эпоха палітычных забойстваў, я вельмі спадзяюся, скончылася. Што мне могуць зрабіць? Пасадзіць? За эканамічныя злачынствы садзяць. Могуць і наркотык падкінуць. Ці будзе ад гэтага лепш тым, хто саджае, — не ўпэўнены.

  • Беларусь паводзіць сябе як кончаны наркаман, якому патрабуецца ўсё больш моцны наркотык. І мы не хочам лячыцца, мы хочам большую і мацнейшую дозу.

  • У мяне часам пытаюцца: «Чаму ты лятаеш бізнэс-класам?» Я не ведаю, якія грошы гатовы заплаціць, проста каб не стаяць у чарзе…
  • «Я вазьму твайго сына на працу, а ты мне за гэта дасі дзяржзамову» — гэта не «блат». Гэта суперкласная здзелка.
  • Настальгія — гэта погляд у мінулае. Мінулае трэба не забываць, але яго нельга адраджаць. Не можа быць мэтай вяртанне ў мінулае. Гэта тупіковы шлях.

  • Нельга казаць: гэта пабудавана без нас. Гэта няправільна. Мы пагадзіліся з гэтым. Гэтая сістэма пабудавана з нашай маўклівай згоды.

  • Беларусь — гэта краіна завучанай бездапаможнасці. Калі чалавеку нешта не ўдалося, і яму пра гэта нагадваюць кожны раз, даюць па башцы і кажуць: «А памятаеш, табе не ўдалося?» — у яго выпрацоўваецца комплекс.
  • Мне вельмі імпануюць крызісныя сітуацыі, бо яны валодаюць дзіўнымі ўласцівасцямі. З аднаго боку, крызісы не любяць за надзвычайную жорсткасць і вялікія страты. З другога, у іх ёсць неверагодная сіла эвалюцыі. Застаецца наймацнейшае, у большасці сваёй — найлепшае.

  • Усе чамусьці вырашылі, што страшна сказаць каралю, што ён голы… 

Выкарыстаныя цытаты з інтэрв’ю «Нашай Ніве», «Салідарнасці», «Свободным новостям», tut.by, Анастасіі Баранцавай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?