Сойм Партыі БНФ заяўляе, што ва ўмовах пашырэння каранавіруса ў Беларусі правядзенне выбарчай кампаніі немагчымае. Перадусім, таму што кожны этап кампаніі патрабуе актыўный наўпроставай камунікацыі паміж тысячамі людзей, што ставіць іх здароўе і жыцці, а таксама здароўе і жыцці іх родных пад пагрозу. 

Ва ўмовах пандэміі падчас выбарчай кампаніі немагчыма таксама дасягнуць тых тактычных і стратэгічных мэтаў на будучыню, якія могуць апраўдваць удзел дэмакратычных кандыдатаў у недэмакратычных, несвабодных і несумленных выбарах, якімі яны з'яўляюцца ў Беларусі з 1995 года.

Грунтуючыся на пералічаных вышэй прычынах, Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне аб няўдзеле Партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Партыя не будзе вылучаць свайго кандыдата, а таксама не будзе падтрымліваць ніякага іншага кандыдата.

Больш за тое, мы звяртаемся да лідараў і актывістаў усіх дэмакратычных арганізацыяў з заклікам не вылучаць сваіх кандыдатаў у прэзідэнты і не ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ва ўмовах пандэміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0