Пажар адбыўся ў хоспісе для састарэлых «Другі дом» у Краснагорску ў Падмаскоўі (Расія), піша tass.ru.

Крыніца ў экстранных службах паведаміла пра 10 загінулых.

Пасля інцыдэнту былі шпіталізаваныя дзевяць чалавек, шасцёра з іх — у рэанімацыі.

Паводле звестак крыніцы, у хоспісе было 37 чалавек, восем з іх — персанал.

Паведамленне аб узгаранні паступіла на пульт пажарнай аховы ў 23:59 10 мая. Ачаг пажару знаходзіўся на другім паверсе будынка. Прычынай магла стаць няспраўнасць воданагравальніка.

Хоспіс праходзіць па дакументах як прыватнае ўладанне. Паводле інфармацыі крыніцы ў праваахоўных органах, двухпавярховы будынак быў арандаваны прыватнай асобай, размяшчэнне састарэлых людзей, сярод якіх былі ляжачыя, было арганізавана без дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0