Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Віктар Мантальяні заявіў, што арганізацыя абмяркуе на нацыянальным і кантынентальным узроўнях варыянт пераходу клубнага еўрапейскага сезону на сістэму, пры якой чэмпіянаты будуць стартаваць у канцы зімы — пачатку вясны і завяршацца восенню, піша РБК.

«У Амерыцы сезон ужо праводзіцца ў адпаведнасці з каляндарным годам, магчыма, гэтае правіла мае сэнс выкарыстоўваць таксама ў Еўропе і Афрыцы», — цытуе словы Мантальяні Reuters.

Віцэ-прэзідэнт ФІФА дадаў, што агучаная ім ідэя можа стаць зручным рашэннем для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету ў Катары, які запланаваны на перыяд з 21 лістапада па 18 снежня 2022 года.

Па сістэме вясна-восень разыгрываецца чэмпіянат у Беларусі (матчы стартуюць у сакавіку, а сканчаюцца ў лістападзе), у краінах Скандынавіі (апроч Даніі), а таксама ў Ірландыі. Але гэта абумоўлена ўмовамі надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0