Беларусь папрасіла ў Расіі ў маі толькі 1,13, млн тон нафты, але расійскія кампаніі гатовы паставіць нафту ў аб'ёме, першапачаткова прадугледжаным у графіку — каля 2 млн т у месяц, паведаміў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу» міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

«У нас з Беларуссю падпісаны, як вы ведаеце, індыкатыўны баланс, па тых аб'ёмах нафты, якія на працягу года могуць быць пастаўлены бяспошлінна. Гэта да 24 млн тон, у сярэднім па 2 млн тон у месяц. У красавіку 2 млн тон не выбраныя, паколькі адносна позна было прынята рашэнне нашымі беларускімі партнёрамі аб заключэнні кантрактаў з нашымі кампаніямі, і частка аб'ёмаў, як вы сказалі, была размеркаваная па іншых напрамках», — сказаў ён.

«Што тычыцца мая, бягучая заяўка беларускіх НПЗ складае 1,13 млн тон. Аднак, паколькі экспартны графік дазваляе, то пры наяўнасці патрэбы нашых беларускіх партнёраў у дадатковай перапрацоўцы нафты расійскія кампаніі гатовы гэта забяспечыць у поўным аб'ёме», — адзначыў расійскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0