У адным з бацькоўскіх чатаў брэсцкай школы №33 у вайбере з'явілася інфармацыя аб тым, што настаўнік пачатковых класаў там захварэў на каранавірус, паведамляе Брэсцкая газета.

«Так, настаўнік пачатковых класаў захварэў. Школу не закрылі. Пачатковыя класы перавялі на аддаленку, а старшыя класы навучаюцца. Адпраўляць дзяцей ці не — гэта толькі ваша рашэнне. Калі дзіця не будзе наведваць заняткі, то заўтра ўсе заявы павінны быць напісаны», — гаворыцца ў паведамленні аднаго з класных кіраўнікоў.

У адміністрацыі школы №33 нам пацвердзілі гэтую інфармацыю.

«Настаўнік пачатковых класаў сапраўды захварэў», — адказала намеснік дырэктара Барысюк Ларыса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0