Аднаўленне чэмпіянату Іспаніі па футболе будзе падзелена на чатыры стадыі, паведамляе sports.ru.

Marca

Marca

Першая пачнецца 4 мая. З гэтага дня гульцам дазволяць вярнуцца да індывідуальных трэніровак на клубных базах. Папярэдне будзе абмежаваны спіс трэнераў і супрацоўнікаў, якія змогуць знаходзіцца на базе.

З 18 мая, як плануецца, футбалісты змогуць займацца ў невялікіх групах. На полі гульцы будуць падзеленыя на групы па шэсць чалавек, з 25 мая групы могуць быць пашыраныя да васьмі.

Трэцяя фаза стартуе 1 чэрвеня. Чакаецца, што эпідэміялагічная сітуацыя дазволіць прыступіць да паўнавартасных трэніровак у агульнай групе.

З 5 чэрвеня плануецца аднавіць матчы Ла Лігі без гледачоў. У залежнасці ад таго, як будуць прасоўвацца трэніроўкі, тэрмін старту могуць перанесці на тыдзень — на 12 чэрвеня.

Чэмпіянат Іспаніі быў прыпыпены ў сакавіку пасля 27 тура. У турнірнай табліцы «Барселона» ішла з 58 ачкамі, «Рэал» меў 56.

Усе футбольныя чэмпіянаты ў Еўропе прыпыненыя. Гуляецца толькі першынство ў Беларусі. У Нідэрландах і Бельгіі чэмпіянат адменены. Найхутчэй, што не будзе адноўлены чэмпіянат Францыі. Нямецкая бундэсліга мелася аднавіцца 9 мая без гледачоў, але праз аднаўленне росту захворванняў рэстарт, магчыма, будзе перанесены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0