Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару заявіў у аўторак вечарам, што бяссільны перад эпідэміяй каранавіруса, якая забрала больш за пяць тысяч жыццяў яго суграмадзян. Такім чынам кіраўнік дзяржавы адрэагаваў на вестку аб тым, што колькасць ахвяр выкліканай каранавірусам хваробы ў найбуйнейшай лацінаамерыканскай дзяржаве перавысіла колькасць памерлых з прычыны заражэння ў Кітаі, дзе вірус быў знойдзены ўпершыню, піша tass.ru.

«Ну што? Спачуваю. Я, канечне, Месіяс (другое імя Балсанару, перакладаецца з партугальскага як «Месія, памазанік»), але цудаў рабіць не ўмею», — заявіў палітык падчас размовы з прэсай каля брамы афіцыйнай рэзідэнцыі.

Балсанару выказаў спачуванні сем'ям ахвяр. Большасць памерлых, па яго словах, былі людзьмі сталага веку. «Але такое жыццё. Заўтра надыдзе мая чарга. Зразумела, мы хочам памерці годна і пакінуць пра сябе добрую памяць», — падсумаваў бразільскі лідар.

Балсанару неаднаразова выступаў з крытыкай каранцінных мер, прынятых рэгіянальнымі ўладамі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Кіраўнік дзяржавы сцвярджаў, што абмежаванні будуць мець катастрафічныя наступствы для эканомікі краіны, прывядуць да масавага спусташэння і росту беспрацоўя. Аднак большасць губернатараў вырашылі не адмаўляцца ад гэтых мер засцярогі і працягнулі іх дзеянне насуперак пазіцыі прэзідэнта. Федэральны Вярхоўны суд Бразіліі (вышэйшая інстанцыя) пацвердзіў права мясцовых уладаў аб'яўляць каранцінныя меры на сваіх тэрыторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0