Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 29 красавіка ў свеце зарэгістраваныя 3 138 413 выпадкаў каранавіруса, памерлі 217 985 чалавек.

ЗША — абсалютны лідар, там усяго зафіксавана 1 035 765 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 59 266 чалавек, з іх 2470 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 232,1 тысячы выпадкаў каранавіруса (28 красавіка памёр 301 чалавек), у Італіі — 201,5 тысячы інфікаваных, 382 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Вялікабрытаніі (586) і Бразіліі (520).

28 красавіка у свеце зафіксаваныя 76 562 новыя выпадкі (27 красавіка — 69 223).

За аўторак зафіксавана 6 365 смерцяў (у панядзелак — 4 532).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0