Паводле Сусветнай метрыкі па стане на раніцу 28 красавіка ў свеце зарэгістраваныя 3 065 176 выпадкаў каранавіруса, памерлі 211,6 тысяч чалавек.

ЗША абсалютны лідар, там усяго зафіксавана 1 010 386 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 56 797 чалавек, з іх 1 384 — за ўчора. У Іспаніі зафіксавана 229,4 тысячы выпадкаў каранавіруса (27 красавіка памёр 331 чалавек), у Італіі — 199,4 тысячы інфікаваных, 333 памерлі за ўчора. Найбольш памерлых за ўчорашні дзень пасля ЗША ў Францыі (437) і Вялікабрытаніі (360).

27 красавіка у свеце зафіксавана 69 223 новыя выпадкі (у нядзелю — 73 858).

За панядзелак зафіксавана 4 532 смерці (у нядзелю — 3 751).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0