Тэсты, якія будуць паказваць, ці перанёс чалавек каранавірус альбо не, будуць даваць вынік за 10-15 хвілін. Аднак застаецца пад пытаннем іх дакладнасць.

Носьбіты антыцел да каранавіруса з высокай імавернасцю перанеслі захворванне з сімптомамі ці бессімптомна і маюць імунітэт да COVID-19, таму могуць без небяспекі для сябе працаваць у зонах рызыкі.

Маштабныя праграмы тэставання на наяўнасць антыцел рыхтуюць вялікія заходнееўрапейскія кампаніі. Італія пачынае паступова аслабляць каранцінныя абмежаванні з 4 мая, а Францыя — з 11 мая. Гэтыя крокі краіны робяць пасля таго, як колькасць заражэнняў стабілізавалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?