Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях эканомікі і каранавіруса, паведамляе sb.by.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў:

— Меры, якiя прапанаваны СААЗ, павінны быць абавязкова вывучаныя. Нельга ад іх адмахвацца. Але, калі, дапусцім, яны нам рэкамендуюць аж да каменданцкай гадзіны ўвесці…

Слухайце, я яшчэ раз падкрэсліваю: трэба — ўвядзем і каменданцкую гадзіну. Трэба — ізалюем гарады, пасёлкі і вёскі. Але хіба сёння такая стаіць праблема перад краінай? Не.

Таму мы не адмахваемся ад рэкамендацый. Але мы павінны зыходзіць з комплексу рэкамендацый, нашага вопыту і дзейнічаць адпаведна. Нельга дзейнічаць на авось.

Кіраўнік дзяржавы ўказвае на тое, што празмернасць у дзеяннях не пойдзе на карысць сістэме ў цэлым:

— Калі мы будзем у бальніцах трымаць здаровых людзей, то не дай бог нам ложкаў не хопіць хворых шпіталізаваць. Таму была прынятая на маё жорсткае патрабаванне такая сістэма, і дактары яе падтрымалі: калі мы бачым, што чалавек на апошняй стадыі выздараўлення, давайце мы вызвалім гэты ложак, раптам ён нам спатрэбіцца, і перамесцім чалавека ў санаторый, прафілакторый, яны ў нас падрыхтаваны. А кагосьці накіруем на амбулаторнае лячэнне. І сёння яшчэ ніводны доктар мне не сказаў, што гэта было няправільнае рашэнне. Амбулаторнае лячэнне дае добры вынік у плане разгрузкі нашай сістэмы аховы здароўя і, што самае важнае, дактароў. Бо шалёная нагрузка на дактароў. Так, гэта запатрабавала задзейнічаць усю паліклінічную сістэму. І добра. Хай і паліклінічная сістэма напружваецца.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, найбольшую нагрузку сёння адчуваюць лекары і медыцынскія ўстановы Мінска. Гэта тлумачыцца самай высокай канцэнтрацыяй насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0