Жаночы чэмпіянат Беларусі па футболе стартуе 30 красавіка. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Першапачаткова планавалася пачаць жаночае першынство 16 красавіка, але затым АБФФ вырашыла адкласці старт у сувязі з тым, што некалькі футбалістак, якія ўдзельнічаюць у турніры, кантактавалі з магчымымі носьбітамі COVID-19. Праведзеныя тэсты на наяўнасць віруса далі адмоўныя вынікі.

А на гэтым тыдні пройдуць матчы 5-га тура мужчынскага чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0