Падчас размовы Гітанаса Наўседы з Аляксандрам Лукашэнкам прэзідэнт Літвы планаваў прапанаваць суседняй краіне дапамогу ў выглядзе медыцынскіх сродкаў, паведаміла дарадца Наўседы Аста Скайсгерыце, піша Delfi.lt.

«Верагодна, прапануем Беларусі, калі трэба, дапамогу медыцынскімі сродкамі, паколькі мы ўжо прадаставілі іншым краінам Усходняга Партнёрства медыцынскія сродкі. Беларусь як адна з іх магла б таксама прэтэндаваць на яе», — сказала раніцай у чацвер падчас інтэрв'ю радыёстанцыі LRT дарадца прэзідэнта Літвы. «Беларусь звярталася па дапамогу ў Еўрасаюз, таму не думаю, што яны ад яе хочуць адмовіцца», — дадала яна.

Па словах дарадцы, вірус не ведае межаў, таму Літве важна, як суседняя краіна спраўляецца з пандэміяй. Прэзідэнты таксама абмяркуюць двухбаковыя эканамічныя сувязі і Беларускую АЭС у Астраўцы.

Тэлефонная размова адбылася сёння раніцай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0