Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увечары 22 красавіка падпісаў указ, які абмяжоўвае магчымасць некаторых замежнікаў атрымаць від на жыхарства ў ЗША на працягу 60 дзён. У далейшым указ будзе перагледжаны і, магчыма, падоўжаны.

Трамп заявіў, што гэтае рашэнне заклікана дапамагчы беспрацоўным у ЗША. «Прыпыніўшы іміграцыю, мы дапаможам беспрацоўным амерыканцам быць першымі ў чарзе на вакансіі, калі амерыканская эканоміка зноў адкрыецца», — сказаў Трамп.

Абмежаванні закрануць толькі замежнікаў, якія не звярталіся па іміграцыйныя дакументы ў ЗША і зараз знаходзяцца за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0