Па стане на 22 красавіка колькасць захворванняў на каранавірусную інфекцыю ў Аршанскім раёне дасягнула 73, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме, паведамляе мясцовы ЦГЭ. Пасля праходжання лячэння выздаравелі 5 чалавек, іх выпісалі, 3 чалавекі ў гэтым рэгіёне памерлі.

У Бешанковіцкім раёне колькасць заражэнняў каранавіруснай інфекцыяй да 22 красавіка дасягнула 30 выпадкаў. У мясцовай бальніцы знаходзяцца 63 чалавекі з пнеўманіяй, COVID-19 дыягнаставаны ў 6 з іх, паведамляецца на сайце райвыканкама. Калі параўнаць гэтую інфармацыю з публікацыяй за папярэдні дзень, то колькасць COVID-19 засталося ранейшым, а пацыентаў з пнеўманіямі стала больш на 6 чалавек.

Яшчэ чатырох хворых на COVID-19 выявілі ў Глыбоцкім раёне. Толькі адзін з гэтых выпадкаў завозны, астатнія тры чалавекі заразіліся на месцы з-за кантакту з хворымі, паведамляе мясцовая раёнка.

У Паставах за мінулыя суткі дадаўся новы хворы на каранавірусную інфекцыю. Такім чынам, агульная колькасць тых, хто заразіўся, дасягнула 32.

Таксама стала вядома пра тое, што выпадкі COVID-19 зафіксаваныя ў Лепельскім раёне. Яшчэ 14 красавіка пра гэта ў эфіры мясцовага тэлебачання паведаміў галоўны доктар Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы Ілля Шэндалесаў. Паводле яго слоў, у бальніцы на той момант было 4 пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй, прычым усе яны рознай ступені цяжкасці. Таксама ў медустанове знаходзілася 19 пацыентаў з пнеўманіямі. Больш свежай інфармацыі з гэтага рэгіёну няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0