У аўторак на «Беларусь 1» выйшаў чарговы выпуск праграмы «Панарама». У перадачы не паведамілі пра тое, што член каманды кіраўніка Беларусі Дзмітрый Мялешка заразіўся каранавірусам. Таксама пра хваробу спартсмена не паведамiлi ў навінавым выпуску на тэлеканале АНТ, звяртае ўвагу Трыбуна.
Нагадаем, што 11 красавіка Мялешка браў удзел у фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба». У гульні прымалі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і яго сын Мікалай Лукашэнка.
У хакеіста каманды Лукашэнкі пацвердзіўся COVID-19
0
0
0
0
0
0