Акцыя 19 красавіка, Tut.by

Акцыя 19 красавіка, Tut.by

Суд Ленінскага раёна Брэста 20 красавіка арыштаваў на 15 сутак затрыманых раней пратэстоўцаў супраць запуску акумулятарнага завода Дзмітрыя Андрасюка і Аляксандра Кабанава, піша «Радыё Свабода».

Аляксандра Кабанава арыштавалі на 15 сутак за арганізацыю акцыі 12 красавіка. Андрасюка арыштавалі таксама на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве. Адміністрацыйную справу Бекалюка адклалі да 22 красавіка, пасля таго як ён папрасіў тыдзень для працы адваката.

Тыдзень таму, 12 красавіка, прыкладна 200 чалавек прайшліся калонай па цэнтры Брэста, пратэстуючы супраць запуску акумулятарнага завода.

17 красавіка быў затрыманы Дзмітрый Бекалюк. 18 красавіка таксама затрымалі Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка.

Учора ў акцыі пратэсту бралі ўдзел каля 300 чалавек.

Каля 300 чалавек прайшлі па цэнтры Брэста з заклікам да адстаўкі Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0