Пік захворвання каранавіруснай інфекцыяй ў Маскве яшчэ не наступіў, заявіў мэр горада Сяргей Сабянін у інтэрв'ю РІА Навіны.

«Я вам дакладна кажу, ніякага піку яшчэ не наступіла, мы знаходзімся хутчэй ля падножжа гэтага піку, нават не ў сярэдзіне», — сказаў Сабянін.

Ён дадаў, што Маскву «чакае сур'ёзнае выпрабаванне», і да яго трэба рыхтавацца. Па словах Сабяніна, гаворка ідзе пра масавае тэставанне, падрыхтоўку медыцынскай сістэмы і кантроль за выкананнем рэжыму самаізаляцыі і каранціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0