Delfi.lt

Delfi.lt

Каб справіцца з пагрозай распаўсюду каранавіруса, урад Літвы ў сераду абвясціў рэжым экстрэмальнай сітуацыі, піша Delfi.lt

Урад гэтым рашэннем таксама пастанавіў стварыць Дзяржаўны аператыўны цэнтр экстрэмальных сітуацый, які цяпер будзе каардынаваць ўсе дзеянні. Гэты цэнтр ўзначаліў міністр аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга. Віцэ-міністр аховы здароўя Альгірдас Шэшальгіс сказаў, што рашэнне было неабходна ў сувязі з ростам колькасці тых, хто заразіўся вірусам у Еўропе.

Паводле яго слоў, абвяшчэнне рэжыму экстрэмальнай сітуацыі дазволіць спрасціць выкарыстанне дзяржаўнага рэзерву для кантролю над сітуацыяй, набыццё розных сродкаў без конкурсных закупак, а таксама дасць магчымасць прымаць абавязковыя да выканання распараджэнні адносна міграцыі з пэўных дзяржаў або рэгіёнаў у Літву і з яе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0