Удзень 27 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны — дождж і мокры снег, ноччу месцамі чакаюцца і зусім моцныя ападкі, піша sb.by.
Вецер парывамі да 14 м/с. Ноччу ад 0…+5, аднак у некаторых раёнах пры праясненнях магчымыя замаразкі да -2°С. Днём +2…+8°С.
У пятніцу, 28 лютага, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, у некаторых раёнах мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу да -5, днём -1…+5°С.
У апошні дзень зімы, 29 лютага, таксама пройдзе невялікі кароткачасовы снег, месцамі мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу чакаюцца замаразкі да 6 градусаў, днём пацяплее да +5°С.
0
0
0
0
0
0