Сёння, 26 лютага, з 7:00 да 9:00 дарогі Гродна ператварыліся ў коўзанку. Як вынік — дзясяткі аварый у розных частках горада і велізарныя заторы. Прычым адна з аварый адбылася ў вузкім месцы — паблізу моста праз Ласасянку. У выніку сталі адразу два напрамкі, паведамляе autogrodno.by.
Аварыя была сур'ёзнай. Лоб у лоб сутыкнуліся грузавік і легкавы Citroen, побач з пабітым бокам спыніліся Renault і Peugeot. На месца аварыі, акрамя супрацоўнікаў ДАІ, прыязджаў аўтамабіль «хуткай дапамогі».
Прыкладна а 8:30 на Індурскай шашы ў агароджы на раздзяляльнай паласе апынуўся аўтамабіль таксі. Машына знесла тры пралёты агароджы. Бампер і самі металічныя пралёты вываліліся на сустрэчную паласу.
0
0
0
0
0
0