Пасажыраў папрасілі пакінуць станцыю метро «Плошча Перамогі» ў Мінску вечарам 25 лютага.

Як растлумачылі ў Twitter-акаўнце Мінскага метрапалітэна, на станцыі «Плошча Перамогі» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Машыніст экстрана затармазіў. У 19:30 мужчыну, які ўпаў, паднялі на платформу. А ў 19:36 на кантактную рэйку падалі напружанне. Рух цягнікоў аднавілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0