Аўтавытворцы Volvo Car AB і Geely Automobile Holdings разважаюць над ідэяй аб'яднання для пашырэння магчымасцяў на рынку і «сінергіі» абедзвюх кампаній.
Фотаздымак Надзеі Бужан
У той жа час адзначаецца, што аб'яднанне захавае асобную ідэнтычнасць брэндаў Volvo і Geely.
Абедзве кампаніі перакананыя, што аб'яднанне таксама пашырыць магчымасці доступу да сусветнага капіталу, з перспектывай адкрыцця таргоў на біржах у Ганконгу і Стакгольме.
Падкрэсліваецца, што для вялікага аб'яднання абедзвюм кампаніям яшчэ неабходна будзе атрымаць дазволы, у прыватнасці, ад саветаў дырэктараў абедзвюх кампаній, стэйкхолдараў і адпаведных рэгулятараў.
0
0
0
0
0
0