У аэрапорце імя Сабіхі Гекчэн у Стамбуле пасажырскі самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, паведамляе Hurriyet.
Самалёт, які выконваў рэйс Ізмір-Стамбул, не змог спыніцца на паласе, выкаціўся ў бок аўтатрасы і ўрэзаўся ў агароджу.
У выніку лайнер разваліўся на часткі — разбурана пярэдняя частка паветранага судна. Пажар на борце ўдалося своечасова ліквідаваць.
На борце знаходзіліся 177 пасажыраў. Па папярэдніх даных, загінулых няма. На месцы працуюць брыгады хуткай дапамогі.
0
0
0
0
0
0